| |||||
МЕНЮ
| РЭФОРМА - УСТУПКА РУСІФІКАЦЫІ. Реферат.| правапісу і аднаго з вядомых навукоўцаў у галіне беларускай філалогіі | | - Браніслава Тарашкевіча, «Беларуская граматыка для школ» якога ў 1929 | | годзе перажыла пятае выданне. Сам аўтар яе з 7 жніўня 1933 года пасля | | абмену на Ф.Аляхновіча жыў у СССР, праўда, не ў Менску, а ў Маскве пад | | пільным тайным наглядам спецслужбаў НКУС і працаваў там у Міжнародным | | аграрным інстытуце, а не, напрыклад, на філалагічным факультэце | | сталічных ВНУ ці ў АН СССР. Б.Тарашкевіч прыехаў у СССР прыкладна за | | 20 дзён да прыняцця пастановы СНК БССР аб зменах у правапісе, так што | | пры жаданні пэўных навуковых і ведамасных структур гэты навуковец | | паспеў бы сказаць сваё аўтарытэтнае слова ў беларускай філалогіі, і не | | выключана, удалося б хоць крыху зменшыць хібнасць ажыццёўленай | | рэформы, пазбегнуць узнікнення дзвюхварыятнасці беларускай мовы ў | | межах Савецкай і Заходняй Беларусі. | | | | Воляй лёсу дзень 26 жніўня 1933 года вельмі многае змяніў у жыцці | | беларускай мовы і разам з гэтым істотна паўплываў на агульны стан | | духоўнай культуры нашага народа. У той дзень Савет Народных Камісараў | | БССР без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці прыняў | | пастанову «Аб зьменах і спрашчэнні беларускага правапісу», пра | | мэтазгоднасць якой вось ужо шэсць дзесяткаў гадоў вядуцца спрэчкі. І | | як высвятляецца, найбольшую інтэнсіўнасць і востры характар набываюць | | яны тады, калі ў грамадстве актывізуюцца працэсы дэмакратызацыі, | | робіцца крытычная ацэнка пройдзенага шляху ў галіне нашага духоўнага | | развіцця. | | | | З філалагічнага боку праведзеная ў 1933 годзе рэформа беларускага | | правапісу, як адзначалася вышэй, даволі падрабязна асветлена, таму | | яшчэ раз спыняцца на гэтым аспекце няма патрэбы. Калі што і ўпушчана ў | | публікацыях апошняга часу, дык гэта глыбокі параўнальны аналіз таго, | | дзе, у чым і як удалося ўрэзаць адметнасць беларускай мовы за кошт | | свядомай падгонкі яе пад расейскую. А без такога аналізу нельга даць | | правільнага адказу, чым стаўся для беларускай мовы і не забыты па | | сёння гэты жнівеньскі дзень 1933 года. Пакідаючы данае пытанне для | | спецыялістаў-філолагаў, скажу толькі ў самых агульных словах, што з | | увядзеннем новага правапісу беларуская мова воляй пэўных людзей была | | істотна набліжана да расейскай, шмат у чым страціўшы сваю | | самабытнасць, а галоўнае - магчымасць супраціўляцца асіміляцыі з боку | | апошняй. Свядомае, мэтанакіраванае набліжэнне да расейскай мовы відаць | | хаця б з новага напісання наступных слоў: цвет замест цьвет, адпаведна | | снег - сьнег, з\\\'есці - зьесці, гарадскі - гарадзкі, волжскі - волскі, | | кольцы - колцы, методыка - мэтодыка, клас - кляс, фізіка - фізыка, | | універсітэт - універсытэт, комунізма - комунізму, метр - метар, фунт - | | хунт. У дачыненні да небеларусаў лічылася правільным ужываць толькі | | Іосіф, Нікалай, а беларусы маглі пры жаданні пісаць свае імёны Базыль | | і Васіль, Восіп і Язэп, Янка і Іван. Менавіта з гэтага часу і пачалося | | перакручванне ў розных асабовых дакументах напісання самабытных, | | арыгінальных беларускіх імёнаў, у выніку чаго і тут нанесена вялікая | | шкода нацыянальнай культуры. | | | | Набліжэннем правапісу беларускай мовы да расейскай трэба лічыць дазвол | | на пашырэнне ў першай дзеепрыметнікавых форм, напісанне не пад | | націскам «о» ва ўсіх інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных словах, напісанне | | «не» і «без» праз «е» незалежна ад націску наступнага за ім слова. | | | | Асіміляцыйная накіраванасць рэформы 1933 года з\\\'яўляецца яе галоўнай | | сутнасцю, дамінантай. Усё пазітыўнае ў рэформе - вельмі нязначнае ў | | параўнанні з нанесенай ёю шкодай беларускай мове. Яна ў значнай | | ступені згубіла сваю мілагучнасць, стала мала абароненай ад | | расейскамоўнага ўплыву. | | | | Ідэалагічныя службы кампартыі, якім удалося на самым вырашальным этапе | | рэформы ўзяць пад свой кантроль працу навукоўцаў-мовазнаўцаў, не | | сумняваліся, што з прыняццем вышэйназванай пастановы СНК БССР не | | спыніцца гаворка пра гэтую зусім не простую для лёсу беларускага | | народа падзею. У рэспубліканскіх эшалонах улады разумелася, што | | патрэбны будуць дадатковыя крокі, каб супакоіць, стрымаць людзей ад | | вядзення далейшых спрэчак, выказвання магчымай незадаволенасці. Было | | вырашана аўтарытэтам саміх пісьменнікаў паспрабаваць як-небудзь | | утаймаваць страсці непрыхільнікаў новага правапісу. І трэба сказаць, | | што многае тут удалося. Хаця і пішацца, што па ініцыятыве самога | | Інстытута мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук і Аргкамітэта Саюза | | савецкіх пісьменнікаў БССР праводзіўся па вечарах 11, 13 і 15 снежня | | 1933 года агульны сход пісьменнікаў Менска, але ж няма сумнення, што | | ініцыятыва правядзення такога сходу зыходзіла ад партыйных інстанцый. | | | | Як ужо стала завядзёнкай пад той час, сход менскіх пісьменнікаў не мог | | не прыняць прывітання «любімаму правадыру працоўных усяго свету» | | І.В.Сталіну. Правадыра з Маскоўскага крамля яны запэўнілі, што будуць | | «бязлітасна змагацца з усялякімі класава-варожымі элементамі», цалкам | | пагадзіліся з логікай надта ж ужо папулярных сталінскіх тэзаў, што | | «праз росквіт нацыянальных культур і моў у перыяд дыктатуры | | пралетарыята» ўдасца стварыць вялікую «адну агульную сацыялістычную | | культуру і адну агульную мову ў перыяд перамогі сацыялізма ва ўсім | | свеце». І як было не пагадзіцца, калі рэфарматары беларускага | | правапісу ўжо зрабілі значны крок у бок такой мовы праз свядомое | | набліжэнне беларускай мовы да расейскай. | | | | Акрамя прывітання І.В.Сталіну, падобныя пасланні былі накіраваны | | ўдзельнікамі сходу на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б М.Гікалы і | | старшыні СНК БССР М.Галадзеда, партыйнага і дзяржаўнага кіраўнікоў | | Украіны С.Касіёра і П.Постышава. У першым з іх адзначалася, што | | «пастанова СНК аб рэформе беларускага правапіса стварае яшчэ большыя | | магчымасці для магутнага культурнага ўздыма і росквіта»; зрывае маску | | з беларускіх нацдэмаў і нацыянал-фашыстаў, якія «ў сваіх | | контррэволюцыйных інтэрвенцкіх мэтах увесь час праводзілі шкодніцкую | | работу на мовазнаўчым і культурным фронце... імкнуліся пабудаваць | | штучны бар\\\'ер паміж мовай і культурамі брацкіх совецкіх рэспублік | | РСФСР і БССР»; выказвалася задаволенасць, што кампартыя рэспублікі | | «нанесла сакрушальны ўдар па беларускай контррэволюцыі». | | | | Совецкія пісьменнікі БССР добра разумеюць, што барацьба з буржуазным | | нацдэмакратызмам працягваецца, што абавязак кожнага сапраўды адданага | | справе пабудовы бяскласавага грамадства пісьменніка сваю зброю, сваю | | ненавісць абрушыць на рэшткі гібнучага класа, каб дабіць яго. | | | | У тым, што пісьменнікі Беларусі будуць бязлітаснымі ў гэтай барацьбе з | | рэшткамі гібнучага класа, мы запэўняем працоўных Совецкай Украіны, | | запэўняем КП(б)У, запэўняем яе ЦК». | | | | Цяжка сказаць, ці падліло гэтае прывітанне алею ў полымя барацьбы з | | нацыянальна самасвядомай часткай украінскага народа. Але мы ведаем, | | што і там барацьба была такой жа крывавай і бязлітаснай, як у | | Беларусі. | | | | Прывітанні кіраўнікам Бсларусі і Ўкраіны былі без подпісаў беларускіх | | пісьменнікаў. Як гэта часта тады практыкавалася, гэтыя прывітанні былі | | прыняты сходам увогуле. Зразумела, далёка не ўсе з прысутных на ім | | былі згодныя са зместам прывітанняў, але не пярэчылі толькі з-за | | страху апынуцца пад падазрэннем у адпаведных органаў. | | | | На сходзе выступілі ажно 18 пісьменнікаў. Першым узяў слова Андрэй | | Александровіч, у назве даклада якога - «Класавая барацьба на | | мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы» - быў | | зададзены тон сходу. Ваяўнічы характар мелі загалоўкі выступленняў | | І.Гурскага «Ніякай літасці ворагу», М.Зарэцкага «Мова - зброя класавай | | барацьбы», К.Крапівы «Змаганне дзвюх сістэм», М.Кульбака «На фронце | | яўрэйскай мовы - яшчэ арудуюць класавыя ворагі», А.Куляшова «Ускрыць | | маскіроўкі ворага». | | | | Кожны з выступоўцаў лічыў сваім «абавязкам» перад партыяй і ўрадам як | | мага мацней стукнуць па «нацдэмах». Але найболый дасталася ім ад | | Андрэя Александровіча. «Шкодніцтва нацдэмаў, - гаварыў ён, - з | | асаблівай сілай праводзілася на мовазнаўчым фронце. На гэты фронт | | беларуская контррэволюцыя кінула, бадай, ці не самыя лепшыя свае сілы, | | і мовазнаўчыя ўстановы былі па сутнасці галоўнымі цытадэлямі | | контррэволюцыйнай работы... | | | | Нацдэмы ўводзілі ў сучасную беларускую мову архаізмы з літоўскай | | метрыкі, з слоўніка Бярынды, з розных сярэдневяковых дакументаў, | | змагаліся за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак пралетарыята і працоўнага | | сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма, | | змагаліся супроць советызмаў - слоў, народжаных пролетарскай | | рэволюцыяй, супроць слоў аднародных з рускай мовай». | | | | Вось такімі страшэннымі ворагамі маляваў асноўны дакладчык сходу | | многіх з тых, хто па-сапраўднаму клапаціўся пра чысціню і самабытнасць | | мовы. Абвінавачванне ж «нацдэмаў», што яны былі супроць наплыву і | | ўжывання ў беларускай мове «слоў аднародных з рускай мовай» ужо да | | рэформы правапісу беларускай мовы і асабліва пазней было выкарыстана ў | | якасці падставы не толькі не перашкаджаць, а, наадварот, ва ўсім | | садзейнічаць гэтаму зусім неапраўданаму працэсу ў культурна-моўным | | развіцці беларускай нацыі. Прыхільнікаў такога працэсу, як пакажа | | далейшае жыццё, найбольш было сярод работнікаў выдавецтваў, рэдакцый | | газет і часопісаў, якія цалкам апынуліся пад уладай партыйных органаў, | | а таксама ў асяроддзі некаторых пісьменнікаў, журналістаў і | | навукоўцаў-мовазнаўцаў, што імкнуліся сваімі творамі садзейнічаць | | збліжэнню беларускай мовы з расейскай. | | | | Пры ўсёй сваёй запалітызаванасці сходу некаторыя бачылі, што | | «рафінаванне» беларускай мовы, чаму даваў такія шырокія магчымасці | | дэкрэт СНК БССР ад 26 жніўня 1933 года, можа вельмі трагічна | | закончыцца для яе, і таму рабіліся спробы хоць эзопаўскай мовай | | папярэдзіць надыход такой непажаданай з\\\'явы. | | | | Мова была роднай і дарагой, і найперш сваёй адметнасцю і самабытнасцю, | | многім майстрам прыгожага пісьменства. Калі ж яны і падтрымлівалі | | пастанову СНК аб спрашчэнні правапісу, дык толькі таму, што былі сілы, | | якія патрабавалі ад іх менавіта такіх адносін. Хаця да масавых | | рэпрэсій яшчэ заставаліся чатыры-пяць гадоў, у Беларусі ўжо | | пракаціліся магутныя хвалі барацьбы з надуманымі нацыянал-дэмакратамі, | | у выніку якой давялося панесці шмат страт, не выключаючы і самога | | жыцця, у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі. Да гэтага часу амаль згас | | дух беларусізацыі, а яе найбольш гарачыя прыхільнікі па волі савецкіх | | карных органаў адхіляліся ад любімай працы, вымушаны былі жыць дзесьці | | далёка ад роднай Бацькаўшчыны. Людзей агарнуў вялікі страх за свой | | лёс, яны ўсё менш і менш давяралі адзін аднаму. Жыццё калектываў | | творчай і навуковай інтэлігенцыі ў значнай ступені падпала пад уплыў | | партыйных арганізацый, таму не дзіўна, што ўдзельнікі агульнага сходу | | пісьменнікаў Менска такімі адзінымі былі ў ацэнцы рэформы беларускага | | правапісу, у якой было больш партыйнай палітыкі, чым лінгвістычнай | | патрэбнасці. Кожны выступоўца пры выказванні думкі вымушаны быў куды | | больш кіравацца лініяй партыі ў нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і | | моўнай, чым неабходнасцю ўнясення якіх-небудзь змен у беларускі | | правапіс. | | | | У тым жа годзе Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук выдаў | | кнігу «Пісьменнік і мова: Збор артыкулаў, прысвечаных барацьбе за | | культуру мовы». Усё тая ж набітая аскоміну гаворка пра барацьбу «за | | ачыстку мовы ад класава-шкодных плыняў, ад нацдэмізмаў, архаізмаў, ад | | штучна ўтвораных па нацыяналістычнаму тыпу слоў». Звяртае на сябе | | ўвагу апошні абзац з прадмовы дырэктара Інстытута мовазнаўства Андрэя | | Александровіча да кнігі: «Калі кнігай «Пісьменнік і мова» нам удалося | | нанесці яшчэ адзін скрышальны ўдар па недабітых рэштках нацдэмаўшчыны | | ... пастаўленую перад сабою задачу ... мы выканалі». | | | | Бясспрэчна, такая мэта была дасягнута і не ў малой ступені дзякуючы | | артыкулу самога А.Александровіча пад назвай «Вырваць з корнем | | пустазелле», якім пачыналася кніга. Называючы нацдэмаў у мовазнаўстве | | такімі выразамі, як «бяздарныя невукі», «хітрыя, звераватыя палітыкі і | | палітыканы», ён яшчэ больш распальваў гэтую шкодную ў асяроддзі | | беларускіх літаратараў барацьбу. Такому ж распальванню служыў і заклік | | арганізатара мовазнаўчай акадэмічнай навукі: «... трэба максімальна | | глыбока ўскрыць подлую атрутную работу нацыяналістаў, ускрыць іх | | метады і формы работы на моўным фронце, паказаць змест тых формул, | | якія мы прывыклі даваць па адрасу іх работы (паланізатарства, | | насаджэнне архаізмаў і неалагізмаў)». На думку аўтара разглядаемага | | артыкула, барацьбу супроць засмечвання мовы неабходна пераплятаць «з | | барацьбой супроць нацыяналізма, супроць беларускага контррэволюцыйнага | | нацыянал-дэмакратызма, таму што гэтаму засмечванню нацыянал-дэмакраты | | прыдалі дадатковую класавую функцыю - змагацца супроць партыі і | | пролетарыята на фронце будаўніцтва нацыянальнай культуры». | | | | Шмат бруду на «нацыяналістаў» выліў Эд.Галубок у артыкуле пра стыль | | беларускай савецкай драматургіі. Апошняя, паводле яго цвёрдага | | меркавання, прыйшла да свайго мастацкага росту, толькі «вядучы пад | | кіраўніцтвам партыі напружаную барацьбу з нацыянал-дэмакратамі, якія | | імкнуліся захапіць пазіцыі ў галіне тэатра і ў прыватнасці | | драматургіі». А калі гэта так, дык і аўтару самому нічога не | | заставалася рабіць, як далей працягваць барацьбу з «нацдэмамі», | | выкрываць іх варожыя дзеянні і задумы. Заключаліся яны нібыта ў | | адшукванні выкрышталізаванай мовы «мастацтва як мастацтва, даступнага | | толькі адзінкам, надзеленым высокай мерай пачуцця», у ідэалізацыі мовы | | кулацтва, дробнабуржуазнай інтэлігенцыі, захвальванні мовы | | Дуніна-Марцінкевіча, імкненні да «своеадменнай і высокаякаснай | | беларускай мовы», якая адрознівалася б «па сваіх культурных адзнаках | | ад мовы расійскай». | | | | Закончваў кнігу артыкул П.Юргілевіча «Моўныя тэорыі і практыка | | контррэволюцыйных лідэраў «Узвышша». Адштурхнуўшыся ад палажэння | | вядомага навукоўца-філолага Мікалая Мара, што мова ёсць «нязменны | | сродак класавай барацьбы», П.Юргілевіч і распачаў яе з «нацдэмамі» ўжо | | з першых радкоў артыкула. На думку аўтара, самыя галоўныя сілы | | «нацдэмаў» былі сканцэнтраваны на мовазнаўчым участку і сярод іх, | | вядома, у першую чаргу Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М.Гарэцкі і | | П.Бузук. Гэта яны зрабілі «мовазнаўчыя інстытуцыі... цытадэлямі сваёй | | падрыўной контррэволюцыйнай работы», далі ўстаноўку на «стварэнне | | штучнага бар\\\'ера паміж беларускай мовай і мовай рускага пролетарыята і | | набліжэнне беларускай мовы да мовы фашыскай Польшчы». Варожасць, | | антысавецкую накіраванасць дзеянняў «нацдэмаў» П.Юргілевіч бачыць | | літаральна ва ўсім: замене кірыліцы на лацінку, каб толькі не быць | | падобнай да расейскай азбукі, ва ўвядзенні ў беларускі алфавіт | | некаторых новых літар і асабліва ў тым, як складаліся імі слоўнікі, | | распрацоўвалася тэрміналогія, у выніку чаго нібыта не знайшлося ўжытку | | для сотняў, тысячаў агульных для беларускай і расейскай моваў слоў. | | | | Аб\\\'ектам самай злоснай крытыкі стаў «зброеносец нацдэмізму» Ўладзімір | | Дубоўка, які, як вядома, шмат зрабіў для ўзвышэння прэстыжу беларускай | | мовы ў грамадстве, вывучэння шляхоў яе развіцця. Ён лічыў, што | | нацыянальная мова з\\\'яўляецца нечым спрадвечным і арганічна звязаным з | | самім народам, што ў ХІІ-ХVІ стагоддзях беларуская мова дасягнула | | найвялікшага росквіту. Адмаўляецца сцвярджэнне Дубоўкі, што «ў склад | | беларускага лексікона ўваходзяць у пераважнай большасці словы | | агульнаславянскія і самабытна беларускія». Няцяжка зразумець чаму: | | адсутнічае залежнасць развіцця беларускай мовы ад расейскай, няма | | падстаў разглядаць першую як дыялект другой. У такім жа святле | | разглядаюцца тут «нацдэмаўскі трубадур» Язэп Пушча, мова якога | |
ИНТЕРЕСНОЕ | |||
|