рефераты бесплатно
 

МЕНЮ


Реферат: Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Реферат: Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай


Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпынялася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.

Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" — дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.

Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" — узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.

Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 211 - 212).

Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.

У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.

Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.

Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?

Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн.  адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма . Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзёны супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод законаў — Літоўскі Статут.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер  да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі . Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу магнаты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скасаваны.

Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне заканадаўчага органа. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты адпавінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы заканадаўчы орган.

Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульнадзяр-жаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. 1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт уеіо, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была расколата на мясцовыя групоўкі — малапольскую, велікапольскую, мазавецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца 1 Вялікага княства Літоўскага.

Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне, адгэтуль і назва — "каронны"), У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, "а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне", за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, заснаванне ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў літоўскага трыбунала (1581), а пасля заснавання скарбавага трыбунала ў Полыпчы такі ж орган з'яўляецца ў . 1 толькі пасля скасавання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была створана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праведзены ў жыццё і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.

Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі — вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.

Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.

Як адзначалася вышэй, адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства. Па-першае, створаная ў  камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў. Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут. Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больш турбавалі пытанні ўдасканалення свайго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі пададзены некалькі выпраўленых артыкулаў, але яны не закраналі міжкраінных адносін.

Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзеле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Артыкул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 114,364).

Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі  Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі — уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства Літоўскага.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі  уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 233).

Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.

Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапанаваў паляка Бярнарда Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэнне закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, пакуль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру быў прызначаны беларус Бенядзікт Война.

Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.

Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі  якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва  усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.

Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў  болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.

Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэчак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. 1 хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у  становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і най-вышэйшага гетмана . Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.

Рэфармацыя — грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два — хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры — хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.

У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі: 1) каралеўскакняжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Пад ідэйным сцягам Рэфармацьгі праходзіла Сялянская вайна 1524 — 1526 гг. у Германіі, Нідэрландская (1566 - 1609) і Англійская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыі.

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. італьянцам Францыскам Лісманіні (прыдворны прапаведнік Жыгімонта 1 Старога і любімец каралевы Боны). Лютэранства ў Вялікім княстве Літоўскім шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды болып прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вільні супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасіў кальвінісцкіх прапаведнікаў з Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі, распачаў асветніцкую і кнігавыдавецкую дзейнасць.

Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва, незадаволеная распаўсюджаннем у гарадах каталіцкіх і праваслаўных "юрыдык", царкоўнымі паборамі, ідэйным уплывам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся болыл радыкальны напрамак — антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, — арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскала Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У сярэднявеччы ідэі Арыя развівалі некаторыя схаласты, рускія ерэтыкі, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыі арыянства выбухнула з новай сілай. Ідэолагам антытрынітарызму ў XVI ст. стаў іспанскі вучоны Мігель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь.

Беларускі антытрынітарызм меў два напрамкі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнік першага напрамку Сымон Будны адлюстроўваў інтарэсы часткі гараджан і шляхты, выступаў супраць боскай прыроды Хрыста, за частковыя рэформы.

Страницы: 1, 2


ИНТЕРЕСНОЕ



© 2009 Все права защищены.