рефераты бесплатно
 

МЕНЮ


Беларускае мастацтва. Жывапic

характэрны візантыйскі стыль, заснаваны на выкарыстанні ( асабліва ў

арнаментацыі ) простых раслінных і геаметрычных матываў.

У жывапісе старажытнабеларускіх княстваў прасочваюцца ўплывы

романскага мастацтва. Распаўсюджаны на той час у культуры Заходняй Еўропы

стыль не мог не закрануць і мініяцюры рукапісаў, што ствараліся на

бедарускіх землях. Яскравым прыкладам такіх ўплываў з'яўляецца "Кодэкс

Гертруды", або "Трырскі псалтыр" ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь

рукапісЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамі асобнымі аркушамі з

партрэтнымі і сюжэтнымі выявамі: уладальніцы "Кодэкса Гертруды", яе сына

Яраполка з сям'ёй ( "Каранаванне Яраполка", "Апостал Пётр з сям'ёй

Яраполка", 1078 - 1087 ). Манера вырашэння гэтых мініяцюр значна

адрозніваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кіеўскім рукапісам.

Выява Кодэкса будуюцца на спалучэнні дакладнай мадэліроўкі фігур,

прадметаў, тонкіх колеравых пераходах і падкрэсліай урачыстай

манументальнасці.

У 12 - 13 стагоддзях асноўная роля у развіцці кніжнага жывапісу

належыць Полацку. Верагодна да Полацкай школы адносіцца "Служэбнік Варлаама

Хутынскага" ( кан. 12 - пач. 13 ст. ), мініяцюры якога з выявамі Іаана

Златавуса і Васіля Вялікага сведчаць аб значным мастацкім і тэхнічным

мастацкім узроўні рукапісаў таго часу. Такія ж высокія мастацкія якасці

вызначаюць мініяцюры "Аршанскага" і "Універсітэцкага" ( 13 ст. )

евангелляў.

Развіццё кніжнага жывапісу старажытнабеларускіх зямель не праходзіла

ізалявана. Візантыйскія, раманскія, і асабліва мясцовыя, традыцыі

вызначаюць высокі ўзровень гэтага віду мастацтва.

Вялікую мастацкую і жывапісную каштоўнасць уяўляе пластыка

старажытнабеларускіх княстваў. На жаль помнікаў скульптуры захавалася не

надта многа, іто тлумачыцца адмоўным стаўленнем праваслаўнай царквы да

такіх твораў. Змагаючыся супраць язычніцкай веры, яна знішчала ці

забараняла ствараць выявы, якія б нагадвалі язычніцкіх ідалаў. Менавіта

гэта прадыктавала надзвычай вялікую разнастайнасць пластыкі малых форм.

Скульптурныя творы 10 - 13 стагоддзяў умоўна можна падзяліць на дзве

групы: культавыя і свецкія. Да культавай пластыкі алносяцца рэльефныя

абразкі. Звычайна гэта былі невялікія па памерах выявы ( ад 4 да 6 см ) ,

на якіх паказвалі Хрыста, Маці Боскую, апосталаў, асобных святых,

папулярных у той ці іншай мясцовасці. Высокімі мастацкімі якасцямі

вызначаецца абразок з выявай Канстанціна і Алены ( сяр. 12 ст. ), знойдзены

ў Полацку. Прамавугольнік пласціны поўнасцю запаўняюць дзве фігуры.

Рытмічная ўпарадкавнасць складак аддзення паказаных асоб, рытуальнасць іх

рухаў, шматлікія і дакладна перададзеныя дэталі ствараюць належную

ўрачыстасць. Разам з тым твору ўласціва вызначаная ўмоўнасць, масіўнасць

форм. Яна прасочваецца перш за ўсё ў трактоўцы твараў Канстанціна і Алены,

застыласці пастаў іх фігур, што сведчыць аб наяўнасці ўплываў раманскай

культуры. Аўтарства і паходжанне многіх работ у выяўленчым мастацтве

старажытнабеларускіх княстваў невысветлена. У адносінах да абразка

"Канстанцін і Алена" з Полацка бясспрэчным застацца яго выкананне мясцовымі

майстрамі.

Не менш значнымі творамі, па якіх можна ўявіць характар пластыкі

старажытнабеларускіх княстваў і яе сувязі з іншымі землямі, з'яўляюцца

"Хрыстос Эмануіл" (12 ст.) з Пінска, двухбаковы абразок з выявам Маці

Боскай (вонкавы бок) і апостала Пятра (адваротны бок; кан. 12 ст. - пач. 13

ст.): "Мікола і Стэфан" (Мінск, кан. 12 ст.). Разьба па камені была

дастаткова пашыранай тэхнікай тагачаснай скульптуры, але не адзінай.

Майсры працавалі таксама ў бронзе (абразок "Мікола і Стэфан", 11 ст.),

выраззалі выявы з косці (фрагмент трыптыха з Ваўкавыска з пагруднымі

выявамі невядомых святых, 12 ст.).

У 12 -13 стагоддзях на тэрыторыі старажытнабеларускіх зямель

атрымліваюць распаўсюджанне літыя бронзавыя крыжы - энкалпіёны. Акрамя

культавай ролі яны выкарыстоўваюцца таксама у якасці ўпрыгожанняў. Цікавыя

ўзоры такога роду пластыкі знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродне,

Навгрудку, Тураве. Большасць зіх выраблялася ў Кіеве ці была арыентавана на

яго мастацкія традыцыі. Тольлі некаторыя са знойдзеных работ ствараліся

мясцовымі майстрамі.

Другой значнай часткай помнікаў скульптуры з'яўляецца свецкая

пластыка. Уасноўным гэта невялікія па памерах вырабы, якімі карысталіся і

побыце: фігуркі шахмат, шматлікія рэльефныя накладкі, вухачысткі і г. д.

(шахматная фігура "Насада" з Гродна, 12 ст.; "Барабаншчык з Ваўкавыска", 12

ст.; фігурка "Музыкант" з Навагрудка, 12 ст.).

Да пластыкі малых форм трэба аднесці віслыя пячаткі, якімі карысталіся

члены княжацкіх сем'яў і прадстаўнікі духавенства. Вядомы пячаткі полацкага

князя Ізяслава (10 ст.), туоаўскага князя Ізяслава (11 ст.), маці Ефрасінні

Полацкай (12 ст.), пячатка полацкага епіскапа ДЗіянісія (12 ст.), а таксама

пячаткі з Полацка, Пінска, Ваўкавыска, прыналежнасць якіх да канкрэтных

асоб не высветлена.

Высокім ўзроўнем вызначаецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

старажытнабеларускіх зямель. Яно цесным чынам звязана з характарам

сацыяльна-эканамічных зносін феадальнага грамадства, развіццём рамёстваў:

ганчарства, ткацтва, мастацкай апрацоўкі дрэва, косці і металу. Найбольш

значнай часткай такіх твораў былі ўпрыгожанні. Гэта бранзалеты, пацеркі,

падвескі, лунніцы, крыжы, котлы. Вырабляліся таксама зброя, конскі рыштунак

і збруя, абклады кніг і абразоў. Майстры ўжывалі зярненне, гравіраванне,

скань, эмаліраванне, чарненне, ліццё, чаканку - тыя віды апрацоўкі

мееталаў, якія трэбавалі высокага майстэрства, дасканалага ведання

тэхналогіі. Разнастайным было і аздабленне прадметаў побыту. У асноўным

выкарыстоўваўся геаметрычны і раслінны арнамент, матывы жывёльнага свету, у

якіх можна прасачыць водгукі старажытных язычніцкіх вераванняў, часта

аб'яднаных з новай хрысціянскай сімволікай.

Характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адлюстроўвае

высокі ўзровень касцярэзнага масцярства (грабяні, накладкі на калчаны,

ручкі нажоў і лыжак, вухачысткі ), кавальства, ткацтва, вырабаў са шкла

(пацёркі, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, устаўкі ў металічныя

вырабы, посуд), скуры (паясы, абутак), дрэва (посуд, дробныя бытавыя рэчы),

твораў бытавой і архітэкнурнай керамікі (гліняны посуд, паліваныя

керамічныя пліткі ).

Вядомым творам дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва старажытнабеларускіх

зямель з’яіляецца крыж Ефрасінні Полацкай. Лёс гэтага выдатнага помніка

трагічны. Пакінуты сярод “некаштоўных” рэчаў у Магілёўскім краязнаўчым

музеі, ён быў вывезены ў Германію ў час Вялікай Айчыннай вайны. Зараз яго

месцазнаходжанне невядома. Крыж быў зроблены ў 1161 годзе полацкім майстром

Лазарам Богшам. Даўжыня крыжа 51,8 см, верхняга перакрыжавання - 14 см,

ніжняга - 21 см. Твор выканы з дрэва. Да кожнай яго грані былі прымацаваны

залатыя, сярэбраныя і пазалочаныя пласціны, на якіх змешчаны выявы Хрыста,

Іаана, Марыі, Мацфея, Пятра, Паўла, некаторых іншых святых.

МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

З другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх

зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі

зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным,так і культурным жыцці.

Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага

княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства

прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і

татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх

князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў

працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж

асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю

адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі

законамі, мовай, рэлігіяй.

Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага

перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становіцца сын

Гедыміна Альгерд (час княжання 1345 - 1377 гг.). Яго намаганнямі ўладанні

Вялікага княства Літоўскага пашыраюцца і ўключаюць Чарнігава-Северскія,

Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў

басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У выніку

ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368 - 1372 гадах да княства былі

далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска і Каломны.

У 1377 годзе на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. З

гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж

братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна вымушана

была спыніцца ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж

небяспека пагрыжала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку

Крэва быў заключаны саюз (унія), па якому Ягайла абвяшчаўся польскім

каралём і атрымліваў новае імя Ўладыслаў 1. Ён быў павіне пасля шлюбу з

польскай каралевай Ядвігай далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і

ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію. Гэта паслужыла пачаткам вострай

унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат

Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай

уніі. Па заключанаму у Востраве 5 жніўня 1392 года пагадненне, за Вялікім

княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць, а вялікім князем быў

абвешчаны Вітаўт.

З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання

пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней

афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай

садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы.

Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і

супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было

бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый

рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю

адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх

княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з

заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла

распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў

мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны.

Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры

няроўна.

Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена

гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф.

Скарыны, М. Гусоўскага.

ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ

У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва

–жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў -

готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі

таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай

культуры.

Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу

багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16

стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных

сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх

форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў.

Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго

мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.

Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з

літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі

роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве,

Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да

нашага часу.

Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у

стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св.

Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго

апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па

сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен

яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага

Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы

Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць

падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі

жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам

зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх

творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і

партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага

перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх

традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і

удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя

правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш

дасканалыя тэхнічныя прыёмы.

Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае

выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу,

расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай

паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.

З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з

удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці

вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць.

Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых

пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.

Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах

"Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі

чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць

найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае

плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх

творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна,

"Параскева-Пятніца" са Случчыны.

Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для

эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне

заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.

Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім

ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі

ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў

Полацку бачна партрэтныя рысы.

Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца

сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у

парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі

мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той

ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні

асобы ў грамадстве.

Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла.

Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы

ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац

асобы ў тагачасным грамадстве.

Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу

16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала

некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай.

Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце

прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.

У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды

прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную

глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных

рыс.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі

папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы,

суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду

мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах,

гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія

не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У

разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.

Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай

кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя

патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і

балканскімі традыцыямі.

Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных

істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку

мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль

трапіла ў Мсціж.

Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная

накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў

адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх

традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў

гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс",

"Служэбнік".

З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці

вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла

задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і

даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя

падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла

шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.

Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі

імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна

заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем,

распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх

відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не

толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі

школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых

відаў і тэхнік гравюры.

НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Алейнік Дзмітрый Іванавіч.

Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны

тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В.

Цвіркі.

Удзельнічае ў выставах з 1961.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы,

Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.

Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч.

Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў Беларускі

дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980), творчыя майстэрні Акадэміі

мастацтваў СССР (1984).

Удзельнічае ў выставах з 1980.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Югаславіі, Італіі,Германіі,

Нарвегіі, Даніі, Швецыі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах

Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў манументальна-

дэкаратыўным мастацтве.

Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч.

Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971.

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў

Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі.

Удзельнічае ў выставах з 1921.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі.

Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу.

Народны мастак БССР (1949).

Барабанцаў Віктар Кірылавіч.

Нар. 28.08.1947, г. Гомель.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978).

Удзельнічае ў выставах з 1976.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны.

Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.

Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991).

Баразна Лявон Цімафеевіч.

Нар. 04.02.1929, в. Новае Сяло Талачынскага раёна. Загінуў 15.08.1972.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968).

Удзельнічае ў выставах з 1957.

Працаваў у жывапісе, графіцы. Даследваў народную творчасць.

Бараноўскі Анатоль Васільевіч.

09.05.1937, г.Мінск.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).

Удзельнічае ў выставах з 1965.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі,

Германіі, Даніі, Галандыі, Грэцыі, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраілі, ЗША,

Канадзе, краінах Прыбалтыкі і Закаўказзя.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі,

Германіі, Дані, Галандыі, Грэцыў, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраіля, ЗША,

Канады.

Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992).

Бархаткоў Антон Стафанавіч.

Нар. 04(17).01.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага раёна.

Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча Памяці !905 года (1940),

вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945 - 1948 ).

Удзельнічае ў выставах з 1943.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Францыі, Германіі,

ЗША, Японіі, Венгрыі, Працуе пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.

Гараўскі Апалінар Гілярыевіч.

Нар. 18(30). 01.1833. памёр у 1900.

Вучыўся ўПецярбургскай Академіі мастацтваў (1850--1854), удасканальваў

майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Драздовіч Язэп Нарцызавіч.

Нарадзіўся 1(13).10.1888, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна. Памёр у1954.

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906--1910).

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі,

даследаваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.

Грамыка Віктар Аляксандравіч

Творы зберагаюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Украіны.

.01.01.1923,в. Сенькава Магўлёўскага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Удзельнўчае ўвыставах з 1947.

Творы экспанаваліся ў Беларусі і амаль усіх краінах былога СССР, Францыі,

Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Японіі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Расіі, Казахстана, Італіі, Германіі, Японіі, ЗША.

Працуе ў галіне станковага жывапісу.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970).

Народны мастак Беларусі (1991).

Давідзюк Мікола.

Нар. у 1944, Беластоцкае ваяводства (Польшча).

Скончыў Вышэйшую дзяржаўную школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1968).

Вучыўся ў С. Фіялкоўскага, С. Бырскага.

Удзельнічае ў выставах з 1969.

Творы экспанаваліся ў Польшчы, Беларусі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі,

Чэхаславакіі, Францыі.

Зберагаюцца ў музеях прыватных зборах Польшчы, Беларусі.

Працуе ў галіне станковага жывапісу.

Данцыг Ян Вольфавіч.

Нар. 27.04.1930, г.Мінск.

Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава.

Удзельнічае ў выставах з 1958.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Украіны,

Азербайджана, Бельгіі, ЗША, Ізраіля, Галандыі, Канады, Італіі.

Працуе урозных жанрах станковага жывапісу, найбольш вядомыя яго тэматычныя

карціны і партрэты.

Драздовіч Язэп Нарцызавіч

Нар. 1.(13).10.1988, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна.

Памёр у 1954 годзе.

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906—1910).

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі,

даследваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.

Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч.

Нар. 1(13).05.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна. Памёр у жніўні 1944

года.

Скончыў Маскоўскае вучылішча скульптуры і дойлідства (1901).

Удзельнічае ў выставах з 1985.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі у Маскве, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх

і прыватных зборах Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі.

Пісаў пераважна пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты.

Задорын Андрэй Германавіч.

Нар. 22.08.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобласці (Расія).

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчыя

майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1990).

Удзельнічае ў выставах з 1982.

Творы зберагаюца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі,

Германіі, ЗША, Ізраіля, Канады.

Працуе ў розных жанрах стнаковага жывапісу.

Залоўная Наталля Мікалаеўна.

Нар. 23.05.1960, г. Мінск.

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1985).

Удзельнічае ў выставах з 1987.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі .Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Залозны Мікалай Рыгоравіч

Нар. 16.10.1925, в. Княжычы Браварскага раёна Кікўскай вобласці. Памёр

17.04.10.1982

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959).

Удзельнічае у выставах з 1959.

Творы зберагаюцца ў грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.

Пісаў тэматычныя карціны, нацюрморты, пейзажы, партрэты.

Качан Кастусь Іванавіч.

Нар. 04.03.1950, в. Лаўрышава Навагрудскага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1975).

Удзельнічае ў выставах з 1980.

Творы зберагаюцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Расіі,

Германіі, Бельгіі, Ізраіля, Югаславіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі,

Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч.

Нар. 07.03.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобласці.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1972), Беларускі

тэатрльна-мастацкі інстытут (1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў

СССР (1984).

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Італіі, Францыі, Зша, Югаславіі,

Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывпісу.

Ксяндзоў Алесь Паўлавіч

Нар. 18.08.1954, в. Баравыя Крупскага раёна.

Скончыў Рэспублўканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву

імя

І. Ахрэмчыка (1972), Беларускі дзяржаўны тэтральна мастацкі інстытут

(1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).

Удзельнічае ў выставах з 1976.

Працуе у розныз жаграх станковага жывапісу.

Літвінава Зоя Васільеўна.

Нар. 27.11. 1938, в. Ст.Сяло Веткаўскага раёна.

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967).

Удзельнічае ў выставах з 1962.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Рускім музеі у Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі.

Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.

Малішэўскі Альгерд Адамавіч.

Нар. 08.09.1922, г.Бабруйск. Памёр 22.11.1989.

Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут (1952).

Удзельнічае ў выставах з 1956.

Пісаў тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Маркавец Віктар Пятровіч.

Нар. 05.08.1947, г. Докшыцы.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1971).

Удзельнічае ў выставах з 1972.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў дэкаратыўна-прыкладным

мастацтве.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).

Масленікаў Павел Васільевіч

Нар. 01 (14).02.1914, в. Нізкая вуліца Магілёўскага раёна. Памёр

06.09.1995.

Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938), Інстытут жывапісу, скульптуры

і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1953).

Удзельнічае ў выставаз з 1951.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1954).

Народны мастак Беларусі (1994).

Русак Галіна.

Нар. у 1930, г. Навагрудак.

Скончыла Ратгерскі універсітэт у ЗША: магістр бібліятэчных навук (1956),

магістр гісторыі мастацтва (1976).

Удзельнічае ў выставах з 1969.

Творы экспанаваліся ў ЗШа, Канадзе, Беларусі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх

і прыватных зборах ЗША.

Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.

Селяшчук Мікалай Міхайлавіч

Нар. 04.08.1947, в. Велікарыта Маларыцкага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976).

Удзельнічае ў выставах з 1966.

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992).

Стальмашонак Уладзімір Іванавіч

Нар. 06.02.1928, г. Мінск

Скончыў інстытут жывапісу , скульптуры і архектуры імя І.Рэпіна ў

Ленінградзе (1957).

Удзельнічае ў выставах з 1957.

Працуе у станковым жывапісе і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Народны мастак БССР (1988).

Сумараў Васіль Фёдаравіч.

Нар. 07.12.1938, г. Мінск.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).

Удзельнічае ў выставах з 1966.

Піша тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Змест рэферата

Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі -----------

2 стр.

Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі ---------------------------

---------6 стр.

Мастацтва Беларусі 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------

------------------9 стр.

Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў ------------------------------------------

--------------------11 стр.

Беларуская графіка 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------

--------------------13 стр.

Найбольш знакамітыя прадстаўнікі сучаснага мастацтва Беларусі---------------

------14 стр.

Страницы: 1, 2


ИНТЕРЕСНОЕ



© 2009 Все права защищены.